Аўто1

Сістэма трэйд-ін у Беларусі забуксавала

Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя міжнароднага аўтамабільнага холдынга «Атлант-М», яго брэнд-менеджар Ілья Прохараў.

Фармальна сістэма трэйд-ін у Беларусі пачала працаваць з 1 мая. Да гэтага аўтадылерам было нявыгадна займацца прыёмам патрыманых аўтамабіляў кліентаў за кошт новых іншамарак, паколькі, згодна з заканадаўствам, сума ПДВ налічвалася не з дабавачнай, а з усёй вартасці аўтамабіля.

Паводле слоў брэнд-менеджара, аўтадылеры, якія ўваходзяць у холдынг, гатовы прымаць патрыманыя аўтамабілі кліентаў, аднак ахвотных на гэты час няшмат. Адной з прычын нізкай актыўнасці сістэмы трэйд-ін у Беларусі Ілья Прохараў назваў сітуацыю на аўтамабільным рынку. «Людзі неахвотна здаюць свае аўтамабілі, рэальных здзелак практычна няма», — падкрэсліў ён.

Разам з тым, як заўважыў прадстаўнік аўтахолдынга, сістэма трэйд-ін уяўляе сабой дзейсны механізм, які здольны разварушыць аўтамабільны рынак. Таму ў бліжэйшай будучыні аўтадылеры будуць больш актыўна рухацца ў гэтым напрамку.

У якасці прыкладу брэнд-менеджар успомніў расійскі вопыт укаранення сістэмы трэйд-ін. Так, калі ў 2009 годзе тыповы аўтацэнтр холдынга ў Расіі прадаваў ад 3 да 5 аўтамабіляў у месяц па гэтай сістэме, то цяпер гэта колькасць дасягнула 25–30 аўтамабіляў.

Каментары1

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»9

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чаму пакінуў Кабінет Ціханоўскай9

Польшча працягнула спрошчаны парадак выдачы беларусам праязнога дакумента іншаземца1

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Сталі вядомыя падрабязнасці трагічнай смерці міністра Аўраменкі. Тут таксама след КДБ

Галоўнае
Усе навіны →