Лукашэнка з афіцыйным візітам у Катары. 15 жніўня 2011. Фота БелТА

Лукашэнка з афіцыйным візітам у Катары. 15 жніўня 2011. Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведвае Катар,
паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе кіраўніка Беларусі.

У адпаведнасці з праграмай візіту прадугледжаныя перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы ў пашыраным складзе і фармаце адзін на адзін з эмірам дзяржавы Катар, шэйхам Хамадам бэн Халіфой аль-Тані.

Галоўнай тэмай перамоваў стане двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Падчас афіцыйнага візіту кіраўніка Беларусі ў Катар чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў у галінах паветранай сувязі, нафтахіміі, права, банкаўскай сферы, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, культуры, СМІ і турызму.

Запланаванае таксама наведванне кіраўніком беларускай дзяржавы аб’ектаў культуры і адукацыі ў катарскай сталіцы горадзе Доха.

Што цікава, Катар стаў галоўным спонсарам лівійскіх паўстанцаў. Нават тэлеканал Свабоднай Лівіі, аналагічны нашаму Белсату, вяшчае з Дохі. Катар таксама падтрымлівае народныя рухі ў Сірыі і Емене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?