ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па дакладзе «Пагроза выкарыстаньня паставак энэрганосьбітаў ў якасьці інструмэнту палітычнага націску». Рэзалюцыя заклікае Маскву адкрыць свае газатранспартныя сыстэмы. ПАРЭ мяркуе, што «ў інтарэсах усіх дзяржаў‑сябраў імкнуцца адкрыць для ўнутранай і вонкавай канкурэнцыі сыстэму перапампоўваньня газу, забясьпечваючы такім чынам дастатковыя інвэстыцыі ў здабычу газу і яго перапампоўваньня з мэтай пакрыцьця унутраных патрэбаў, а таксама выкананьне экспартных абавязкаў». У рэзалюцыю па ініцыятыве Грузіі было ўнесена палажэньне аб заклапочанасьці крайняй манапалізацыяй расейскага газавага рынку «Газпромам».

Першапачаткова ў праекце рэзалюцыі такога не было. Пры гэтым прапанова расейскай дэлегацыі ўнесьці ў рэзалюцыю пункт, у якім бы пералічваліся іншыя буйныя кампаніі з Францыі, Нямеччыны, што займаюцца газам, было адкінута з працэдурных меркаваньняў.

У рэзалюцыі таксама прызнаецца, што з гістарычных прычынаў краіны Усходняй і Цэнтральнай Эўропы знаходзяцца ў куды большай энэргетычнай залежнасьці ад расейскага экспарту энэргарэсурсаў.

У дакумэнце адзначаецца, што ў такіх краін як Грузія, Малдова, Украіна і новых дзяржаў-чальцоў ЭЗ гэта выклікае сур’ёзны непакой. Пасьля галасаваньня паводле паправак да пераліку краін была дададзена Беларусь. Спроба дадаць да гэтага пераліку Латвію і Літву не знайшла падтрымкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?