Гэты матч завяршаў 5-ты тур чэмпіянату Італіі.

«Юве» два галы забіў у канцы сустрэчы: на 87-й і 90-й хвілінах вызначыўся гулец зборнай Італіі Клаўдыа Маркізіа. А ў «Мілана» за дзве жоўтыя карткі быў выгнаны з поля немец ганскага паходжання Кевін-Прынс Баатэнг.

«Мілан» — супернік барысаўскага БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў — у Серыі А мае адну перамогу, дзве нічыі і дзве паразы ды займае цяпер 15-ы радок.

Сёння «Барселона» выйграла ў гасцях у хіхонскага «Спортынга» 1:0 (Адрыану, 12 — пас Хаві), а пльзенская «Вікторыя» згуляла ўнічыю з «Остравай» — 1:1.

БАТЭ, нагадаем, згуляў 0:0 з «Гомелем».

***

БАТЭ згуляе з «Міланам» наступныя два матчы Лігі чэмпіёнаў: 19 кастрычніка ў гасцях і 1 лістапада ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?