Культура5

У Мінску выстава мастацтва Японіі

Выстава «Традыцыйнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Японіі» пачала працаваць 17 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Леніна, 20). Яе арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Японскі Фонд, Міністэрства замежных спраў Японіі, а таксама пасольства гэтай краіны ў Беларусі.

Загадчыца аддзела замежнага мастацтва музея Алена Сянкевіч на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця выставы зазначыла, што японцы выключна ўважлівыя да ўласнай культуры. Не так даўно яна вярнулася з паездкі ў Японію і падзялілася сваімі назіраннямі: культавыя месцы Краіны ўзыходзячага сонца ў асноўным наведваюць зусім не турысты, а самі яе жыхары.

Сакратар па культуры пасольства Японіі ў Беларусі спадарыня Ханата Анока заўважыла, што японцам цікавая не толькі іх уласная культура, але і культурныя традыцыі іншых народаў. «Калі б у выставы беларускага традыцыйнага мастацтва ў Японіі была добрая рэклама, то на яе пайшлі б», — сказала спадарыня Ханата. Аднак, падкрэсліваюць беларускія спецыялісты, арганізацыя такой экспазіцыі ў Японіі звязана з многімі цяжкасцямі, у тым ліку з фінансавымі, таму пакуль беларускай выставы ў адказ не варта чакаць.

На выставе ў Мінску дваццаць японскіх майстроў выставілі 90 твораў мастацтва, вырабленых з керамікі, фарфору, тэкстылю, лакаў, шкла, металу, бамбуку, а таксама паперы ручной работы.

Так, беларускія знаўцы ўсходняй культуры змогуць убачыць традыцыйныя прадметы быту, начынне, вееры, дэкаратыўныя прадметы інтэр’еру. Цэнтральнае месца гэтай экспазіцыі займае штучна ўпрыгожанае кімано для візітаў Хамонгі пад назвай «Водар ветру» майстра Тэрухіка Сіадзавы.

Не менш цікавым уяўляецца таксама вырабленая з бамбуку кампазіцыя, у якую ўваходзяць клетка для насякомых, а таксама самі прадстаўнікі фаўны: цвыркун Карогі, цвыркун-званочак Судзумусі, багамол Камакіры, а таксама конік Кірыгірысу і сёро бата (усходняя доўгагаловая саранча). Насякомыя, кожная з якіх велічынёй з палову пальца, выглядаюць так рэальна, што пазнаць у іх штучна створаную скульптуру магчыма толькі з блізкай адлегласці.

Каментары5

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча, каб кітайцы пабудавалі ў Мінску музей гісторыі Беларусі16

Лаўроў: Расія не будзе спыняць вайну ва Украіне на час перамоваў аб міры5

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі16

Момант, калі збілі ATACMS над пляжам Севастопаля, трапіў на ВІДЭА7

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ2

Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы12

ЗША афіцыйна ўнеслі Беларусь у спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі4

Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі6

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →