Мястэчка Холмеч, Рэчыцкага павету. У нашым кутку патроху прышчэпліваюцца ад людзей, што варочаюцца дамоў з вайсковай службы, чужыя звычаі. А ў некаторых вёсках Рэчыцкага павету выводзіцца нават пекная наша беларуская песня, і яе месца займаюць усякія фабрычныя, паміж каторых дзеўкі пяюць надта бясстыдную «дубінушку».

«НН». № 41. 1911.

«Белорусская газета» надрукавала інтэрв’ю з Аляксандрам Фядутам пад красамоўнай назвай «Ужо нассаліся». «Незалежны аналітык» вінаваціў апазіцыю ў раскраданні мільёнаў даляраў, выдадзеных заходнімі дзяржавамі на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. У адказ на гэта Мікола Статкевіч, лідар Народнай Грамады, заявіў, што варта падаць на Фядуту ў суд за дыскрэдытацыю дэмакратычнага руху.

«НН». № 42. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0