У Беларусь па запрашэнню ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ) сёння прыбыў старшыня Венгерскай камуністычнай рабочай партыі Дзюла Цюрнер. Візіт замежнага госця прадоўжыцца да 2 лютага, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК КПБ Георгій Атаманаў.

Ён адзначыў, што Дзюла Цюрнер другі раз прыяджае ў нашу краіну (першы візіт адбыўся ў лістападзе 2006 года). Мэта візіту - устанаўленне цеснага супрацоўніцтва паміж кампартыямі дзвюх дзяржаў.

Георгій Атаманаў праінфармаваў, што калі ў час першай паездкі ў Беларусь лідэр венгерскіх камуністаў цікавіўся развіццём прамысловых прадпрыемстваў, то цяпер ён мае намер азнаёміцца з аграрным сектарам, сацыяльнымі і культурнымі аб’ектамі.?0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?