Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Кіраўніцтва спецкамендатуры, дзе адбывае пакаранне сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец, адмовіла яму ў замене рэжыму.

Як паведаміў Севярынец, кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) паведаміла, што прынята рашэнне адмовіць яму ў замене рэжыму адбывання пакарання (з адбывання ў папраўчай установе адкрытага тыпу на «хатнюю хімію»).

Павал Севярынец адбыў ужо траціну тэрміну, не мае спагнанняў, і, згодна з заканадаўствам, яму можа быць заменены рэжым адбыцця пакарання.

Больш таго, 27 кастрычніка атэстацыйная камісія прызнала, што Севярынец «стаў на шлях выпраўлення».
Гэта значыць, пакаранне яму магло быць зроблена больш мяккім са знаходжання ва ўстанове адкрытага тыпу на адбыванне пакарання па месцы жыхарства.

«Звычайныя» хімікі «праз пару тыдняў пасля такой атэстацыі едуць дадому з умовамі абавязковага працаўладкавання і знаходжання з 22.00 да шасці раніцы дома», — сказаў Севярынец.

Але палітык не прызнаў сваю віну ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 г.

«Фармальна гэта і стала прычынай рашэння не змяняць мне рэжым. Як мне сказалі ў нефармальнай гутарцы: «Вы ўзялі гэты крыж — дык і нясіце яго», — заявіў Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?