«Кіраўнікі дзяржаў, што ўваходзяць у Мытны саюз, правядуць перамовы па актуальных пытаннях інтэграцыі на еўразійскай прасторы ў святле ўваходжання ў сілу 1 студзеня 2012 года пакета міжнародных дагавораў Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) трох краін», — гаворыцца ў паведамленні
Парадак дня сустрэчы ўключае «актуальныя пытанні дзейнасці Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана», у рамках якога да 1 ліпеня 2011 года сфарміравана адзіная мытная тэрыторыя.
Узаемадзеянне ў рамках Мытнага саюза «ўжо пачынае прыносіць канкрэтныя вынікі», заяўляецца ў
«Асаблівую ўвагу» плануецца надаць сумеснай працы па пераходу да наступнага этапу інтэграцыі — Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама пытанням удасканалення наднацыянальных органаў кіравання інтэграцыйнымі працэсамі.
У ходзе трохбаковай сустрэчы плануецца «падпісанне шэрагу дакументаў, якія маюць прынцыповае значэнне для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».