Мінімальны заробак будзе павышаны да 1 мільёна рублёў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

«Урад вызначыўся, каб у наступным годзе не было ў краіне заработнай платы менш за 1 млн рублёў», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Што тычыцца магчымага павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду, то, паводле словаў Сяргея Румаса, рашэнне можа быць прынята на наступным тыдні. «Павышэнне будзе, але, з якой даты і ў якім памеры, на наступным тыдні будзе абвешчана», — сказаў ён.

На 1 студзеня 2011 года памер мінімальнай заработнай платы быў устаноўлены на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту і склаў 460 тыс. рублёз У адпаведнасці з заканадаўствам МЗП падлягае індэксацыі. У прыватнасці, за кастрычнік яна праіндэксавана на 86,1% і складае 856 тыс. 60 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?