На Радзіме Марка Сіміч гуляў за незаўважны клуб другога дывізіёна. Пасля школы БАТЭ футбаліста сталі выклікаць у зборную Сербіі.

На Радзіме Марка Сіміч гуляў за незаўважны клуб другога дывізіёна. Пасля школы БАТЭ футбаліста сталі выклікаць у зборную Сербіі.

Паўла Савіцкага не спыніць, не стрымаць. Цяпер на вундэркінда палююць БАТЭ і «Зеніт».

Паўла Савіцкага не спыніць, не стрымаць. Цяпер на вундэркінда палююць БАТЭ і «Зеніт».

Чэмпіён

Букмекерскія канторы могуць проста не прымаць стаўкі, хто будзе першым у чэмпіянаце Беларусі. БАТЭ стаў наймацнейшым шосты раз запар і восьмы ў гісторыі. Цяпер па гэтым паказніку барысаўцы перагналі мінскае «Дынама», перамогі якога засталіся ў 1990-х.

Стабільнасць

У маі традыцыйна змяніўся трэнер мінскага «Дынама». Бізнесмен Юры Чыж не лічыць да трох параз. Адна-дзве няўдачы — і тваё крэсла

займае новы настаўнік. Расіяніна Алега Васіленку змяніў суайчыннік Сяргей Аўчыннікаў. Праўда, і ён ужо беспрацоўны. «Дынама» ж заняло ў чэмпіянаце толькі чацвёртае месца.

The best

Найлепшым трэнерам чэмпіянату быў Алег Кубараў, які прывёў дэбютанта «Гомель» да перамогі ў Кубку і «бронзы» чэмпіянату. Брамнік — Аляксандр Гутар (БАТЭ), абаронца — Вадзім Яўсееў («Тарпеда-БелАЗ»), паўабаронца — Рэнан Брэсан (БАТЭ), нападаючы — Ягор Зубовіч («Белшына»). Брэсан, да ўсяго іншага, — найлепшы бамбардзір другі год запар.

Сыходы

Дарэчы, аўтар славутага «х.й вам» у адрас валійцаў Вадзім Яўсееў стаў адной з разынак першынства. Усе меркавалі, што нічога вартага тытулаваны расеец у Беларусь не прынясе. А ён быў сапраўдным жодзінскім важаком, на якога раўняліся свае і чужыя. Нават БелАЗам не пабаяўся кіраваць. Праўда, налета Вадзіма мы не пабачым. Ён вырашыў завяршыць кар’еру гульца. Як і найлепшы снайпер у гісторыі нашага футбола Валеры Стрыпейкіс.

Піва

Яўсееў, да слова, быў вельмі высокага меркавання пра беларускае цёмнае піва. Тое самае, якое пачалі прадаваць у мінскай Кунцаўшчыне на матчах «Дынама». Дазвол на продаж выбівалі доўга. Цяпер заўзятары могуць прапусціць перад пачаткам гульні ці ў перапынку куфаль хмяльнога напою. У Еўропе гэта даўно норма. Да нашых толькі пачало даходзіць.

Брэнд

Хоць брэсцкае «Дынама» прапіску ў эліце захавала, налета такой каманды можа ўжо не быць. Справа ў тым, што фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» за свой брэнд запатрабавала 240 мільёнаў рублёў на год. У Брэсце ўсё палічылі і прыйшлі да высновы — дорага. Як будзе называцца каманда, пакуль невядома. Некалі ў горадзе над Бугам каманды зваліся «Рух» і «Пагоня». Чаму б не вярнуцца да каранёў.

Расчараванні

Зорны серб Мацея Кежман так і не забіў у складзе БАТЭ ніводнага гола. Заставацца ў Беларусі ён не гарыць жаданнем. Форвард беларускай «маладзёжкі» Уладзімір Юрчанка ўвесь сезон праваляўся з траўмамі. Юрчанка, дарэчы, цыганскага паходжання, а дзядзька ягоны — барон.

Адкрыццё

17-гадовы вундэркінд з Гродна Павел Савіцкі. Ён стаў найлепшым бамбардзірам і лідарам сваёй каманды, цяпер за ім палююць БАТЭ і піцерскі «Зеніт». У «Нёмане» ўвогуле дастаткова шмат маладых і перспектыўных. Будзе налета каманда, калі не раскупяць.

Рэцікаў

Бойка паміж фанатамі «Дынама» і бабруйскім спецназам адбылася ў першай палове чэмпіянату. Прапаршчык Рэцікаў, што пусціў слезацечны газ на трыбуны, пакараны не быў. Пацярпелі тады не толькі фаны, але і футбаліст Афанасьеў.

Няўдачнік

Летась «Дняпро» пашумеў у Еўропе, перамагаючы каманды з Нарвегіі, Чэхіі. А сёлета вылецеў з вышэйшай лігі. Магілёўцы — чацвёртая каманда-чэмпіён, якая апускалася з эліты. Да яго былі «Славія», «Белшына» і «Гомель».

Перформанс

Фанаты мінскага «Дынама» чыталі на трыбунах газеты. Наведвальнасць трыбун застаецца балючым месца першынства. Сёлета яна вырасла толькі ў таго ж «Дынама» і жодзінскага «Тарпеда». У Беларусі на футбол ходзяць толькі сямёра з тысячы, у Нямеччыне — 79.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?