Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў упершыню пракаментаваў сітуацыю ў Паўднёвай Асеціі, дзе пасля паразы падтрыманага Крамлём кандыдата Анатоля Бібілава апазіцыянерка Ала Джыоева змагаецца за ўладу, патлумачыўшы прычыны гэтага канфлікту «сваркай кланаў».

«Сітуацыя ў Паўднёвай Асеціі развіваецца паводле ўнутраных правілаў, мне не вельмі падабаецца, што яны там пасварыліся. Гэта, вядома, бывае, асабліва ў маленькіх тэрытарыяльных утварэннях», — сказаў прэзідэнт на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі.

«Там усяго некалькі ўдзельнікаў гэтага працэсу, якія прадстаўляюць розныя кланы, што перыядычна ўступаюць у спрэчку. Дрэнна, што гэта адбіваецца на інтарэсах самой рэспублікі, якую мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць», — заявіў Мядзведзеў.

«Пра тое, як кіраваць сваёй краінай (мы прызналі міжнародна-прававы суб’ект у Паўднёвай Асеціі), яны павінны дамовіцца самі. Але, натуральна, мы гатовыя ім дапамагчы ў якасці прысутнасці нейкіх нашых пасярэднікаў», — працягнуў ён. Вядома, што для перамоваў з уладамі і апазіцыяй у Цхінвалі паехаў крамлёўскі чыноўнік Сяргей Вінакураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?