Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму «Імпартазамяшчэнне як важнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь».

«Даходы насельніцтва, зарплаты і пенсіі будзем паслядоўна павышаць. Ужо ў пачатку 2012 года нам давядзецца чарговы раз іх павысіць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Нашы вытворцы павінны дабіцца, каб людзі патрацілі прыбаўку даходаў на куплю айчынных тавараў», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі ў гэтыс годзе не павінны нікога расслабляць. «У выніку карэкціроўкі курсу беларускага рубля [дэвальвацыі з 3000 да 8500 рублёў за даляр - НН] рэзка падаражэў імпарт. Таму мы сталі менш закупляць тавараў за мяжой і больш экспартаваць сваёй прадукцыі. Але гэта не будзе доўжыцца доўга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?