Напярэдадні навагодніх святаў мінскія магазіны пераходзяць на іншы рэжым працы.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, з 15 снежня па 7 студзеня ўсе харчовыя магазіны павінны працаваць як мінімум да 22.00, нехарчовыя — да 21.00.

25 і 31 снежня, а таксама 7 студзеня харчовыя магазіны будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня, а 1 студзеня — з 10.00 да 18.00.

Нехарчовыя магазіны 25 і 31 снежня, а таксама 7 студзеня таксама будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня, 1 студзеня ў іх выхадны.

Рынкі ў перадсвяточныя і святочныя дні, у тым ліку 31 снежня, будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня, 1 студзеня — выхадны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?