На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі рэдактар газеты «Беларусы і рынак» запытаўся, як можна ацаніць дзейнасць беларускіх чыноўнікаў, калі ў краіне рэкордная ў свеце дэвальвацыя і інфляцыя?

Лукашэнка раздражнёна адказаў, што «гэта не я, а вы патрабавалі ад мяне такой мадэлі, гэта народ выбраў сацыяльна арыентаваную эканоміку». І кажа, што такая мадэль застанецца, бо іначай будзе «бойня, як на Захадзе, у Грэцыі, у ЗША». «Ламаць краіну, эканоміку і грамадства я не маю намеру». «Ніякіх зменаў і адступленняў ад сацыяльна арыентаванай эканомікі ў нас не будзе, як бы гэта каму ні хацелася».
«Я не хачу паўтараць памылкі суседзяў». «Будучы год будзе нармальным нават ва ўмовах крызісных з'яваў у сусветнай эканоміцы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?