Сталічны праспект Незалежнасці ўпрыгожылі да зімовых святаў. Карэспандэнт «Нашай Нівы» высветліў, на якой мове часцей аформленыя віншаванні з Новым годам і Калядамі на галоўным праспекце краіны.
Віншаванне на фасадзе ўніверсітэта імя Танка выканана на мове Пушкіна.
Па-беларуску аформленыя святочныя стэнды ўздоўж плошчы Незалежнасці.
Мастацкая галерэя каля Галоўпаштамта з Калядамі віншуе па-беларуску, з Новым годам—па-расійску.
Другі па велічыны віншавальны бігборд таксама віншуе па-расійску.
ЦУМ віншуе па-расійску...
«Еўраопт» таксама.
Ураўнаважваюць сітуацыю знаёмыя па плошчы Незалежнасці стэнды са снегавікамі, змешчаныя насупраць помніка Якубу Коласу.
Аформлены па-беларуску «Бэргхаўз» віншуе «С Новым годом»..
Беларускамоўны «Лянок» не адстае ад «Бэргхаўза».
Плошча Перамогі. У падземным пераходзе ў крамах «Белпошты» і «Белсаюздруку» віншуюць «З Новым 2012 годам і Раством Хрыстовым».
На вуліцы таксама.
На плошчы Незалежнасці віншавальнае пано традыцыйна размясцілі на фасадзе галоўнага корпуса педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. І аформілі яго на мове Пушкіна. Трохі ратуе сітуацыю беларускамоўныя віншавальныя стэнды, размешчаныя ўздоўж праспекта з боку плошчы.
Мастацкая галерэя каля Галоўпаштамта з Калядамі віншуе па-беларуску, з Новым годам — па-расійску.
Расійскамоўнае віншаванне, ці не другое па велічыні пасля ўніверсітэцкага, упрыгожыла Кастрычніцкую з боку Палаца прафсаюзаў. Што праўда, на левым тарцы Палаца рэспублікі ёсць бігборд з віншаваннем па-беларуску.
Плошча Перамогі. У падземным пераходзе ў крамах «Белпошты» і «Белсаюздруку» віншуюць «З Новым 2012 годам і Раством Хрыстовым». Варта адзначыць, што і вулічныя шапікі, і крамы гэтых арганізацый віншуюць мінчукоў і гасцей сталіцы па-беларуску.
А вось крама «Бэргхаўз», знешне аформленая на роднай мове, віншуе «С Новым годом».
Па-расійску аформленыя святочныя віншаванні на краме «Еўраопт» і на вітрынах ЦУМа. Ураўнаважваюць сітуацыю знаёмыя па плошчы Незалежнасці стэнды са снегавікамі, змешчаныя насупраць помніка Якубу Коласу.