Іх знаходжанне ў бальніцы аплаціць спонсар — кампанія «Снежка».
Як запэўніваюць у кіраўніцтве бальніцы, усе астатнія грошы будуць вернутыя ахвярадаўцам.
— Мы не можам пакінуць сабе гэтыя грошы. Усе плацяжы будуць вернутыя на рахункі, з якіх былі нам пералічаныя. Аддамо ўсё, — кажа Уршуля Лапіньска, дырэктар беластоцкай бальніцы.
Менавіта ў гэтую ўстанову трапіла беларуска, якая нарадзіла сына за 13 км ад беларускай мяжы. Бацька дзіцяці спыніў машыну і прыняў роды. Адзін з памежнікаў дапамог яму: аказалася, што ён прайшоў падрыхтоўку ў якасці фельчара. Хлопчык пасля нараджэння ён важыў 1800 г., яму былі патрэбныя інкубатар і лекі.
Жанчына не мела страхоўкі або карты паляка, таму бальніца выставіла ёй рахунак. Першапачаткова яны павінныя былі заплаціць 28 тысяч злотых (каля 9 тыс. даляраў). У беларусаў такіх грошай не было, і яны звярнуліся ў СМІ. Як растлумачыў Здзіслаў Галашэўскі, намеснік дырэктара бальніцы, выдаткі былі такія высокія, таму што лячэнне неданошаных немаўлятаў надзвычай дарагое. У выніку сума па рахунку ўсё ж была зменшаная да 11 350 злотых. Падкарпацкая фабрыка лакаў і фарбаў «Снежка» згадзілася пакрыць выдаткі.





