Парламент Чэхіі прыняў папраўкі да Канстытуцыі, якія прадугледжваюць усенародныя выбары прэзідэнта — замест галасавання ў парламенце, як было да гэтага часу.

Папраўкі ўхваліў Сенат. Ніжняя палата ўхваліла дакумент яшчэ ў снежні мінулага года.

Прэзідэнт будзе абірацца на 5 гадоў. У выпадку, калі ў першым туры галасавання ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за палову галасоў, прадугледжаны другі тур.

Закон уступіць у сілу з 1 кастрычніка. Выбары па новай схеме ўпершыню адбудуцца ў 2013 годзе,
калі дзеючы прэзідэнт Вацлаў Клаўс пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы пасля двух тэрмінаў знаходжання на ім.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?