Ініцыятыўная група сабрала 1 404 подпісы пад зваротам да кіраўніка дзяржавы Аляксандру Лукашэнкі, прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцькі супраць ушчыльнення жылой тэрыторыі ў мінскім мікрараёне Уручча-2.
Пра гэта паведаміў член аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «Еўрапейская перспектыва» Дзяніс Кобрусеў. Члены аргкамітэта дапамагаюць грамадскім актывістам збіраць подпісы і распаўсюдзіць зварот праз СМІ.

Па словах Кобрусева,

7 сакавіка актывісты перадалі зварот з подпісамі ў адпаведныя інстанцыі.

Нагадаем,

барацьба жыхароў раёна супраць ушчыльнення забудовы вядзецца ўжо 7 гадоў.
Падставай для чарговага звароту паслужылі планы ўладаў пачаць будаўніцтва першага з шасці запраектаваных ў раёне дамоў. «Ад 2005 года мы вытрымалі 8 грамадскіх абмеркаванняў аднаго і таго ж праекта ўшчыльнення. Грамадзяне масава ўдзельнічалі ў абмеркаваннях і заўсёды выказвалі рэзкі пратэст супраць забудовы.
Наш пратэст аргументаваны не абыватальскім «падабаецца-не падабаецца», а будаўнічымі нарматывамі і беларускім заканадаўствам.
Існая шчыльнасць забудовы жылы тэрыторыі Уручча-2 у два разы вышэй за норму! Адсюль сённяшнія вялікія праблемы з паркоўкамі, з наведваннем паліклінікі, з дзіцячымі садамі і г.д. «, — падкрэсліваецца ў звароце.

«Мы, жыхары мікрараёна, заяўляем, што будзем да канца змагацца супраць незаконных планаў забудовы і без таго перанаселенага мікрараёна. Актыўнасць людзей адстойваць свае правы расце! У 2011 годзе намі было ўжо сабрана больш за 3.000 подпісаў супраць новага будаўніцтва. Мы патрабуем, каб Адміністрацыя прэзідэнта, Савет міністраў, Мінгарвыканкам умяшаліся ў канфлікт яшчэ да таго, як сітуацыя напаліцца да мяжы і выйдзе з-пад кантролю. Бо ўжо сёння раённая адміністрацыя сутыкае лбамі членаў утвораных ЖБВК і тых, хто ўжо жыве ў мікрараёне больш за 20 гадоў», — гаворыцца ў звароце.

Збор подпісаў будзе працягнуты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?