Памежны пераход «Грыгараўшчына» закрыюць для грузавікоў
Бліжэйшыя паўгоду фуры будуць адпраўляць праз суседні пункт «Урбаны» ці праз расійска-латвійскую мяжу.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі інфармуе, што ў сувязі з выкананнем будаўніча-мантажных работ з 15 сакавіка па 15 кастрычніка 2012 года плануецца спыніць рух грузавых транспартных сродкаў праз аўтадарожны пункт пропуску «Грыгараўшчына» (беларуска-латвійскі ўчастак мяжы).
Як паведамляе прэс-служба ДМК, у згаданы перыяд часу
пункт пропуску будзе прызначаны толькі для руху аўтобусаў і легкавых транспартных сродкаў агульнай масай да 3,5 тоны, якія перавозяць тавары для асабістага карыстання.
Для перасячэння беларуска-латвійскай мяжы ДМК рэкамендуе асобам, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі грузаў, выкарыстоўваць аўтадарожны пункт пропуску «Урбаны — Сілене», расійскі пункт пропуску «Бурачкі — Церахава», у тым ліку пры накіраванні ў краіны Еўрасаюза іншыя пункты пропуску, размешчаныя на беларускім участку знешняй мяжы Мытнага саюза.