Федэрацыя хакея Расіі (ФХР) не мае намеру падтрымліваць ініцыятыву Еўрапарламента, які заклікаў міжнародную супольнасць адмовіць Беларусі ў праве правесці чэмпіянат свету ў 2014 годзе, заявіў РІА Новости выканаўчы дырэктар ФХР Валерый Фясюк.

«У мяне няма сумнення ў тым, што Федэрацыя хакея Расіі не будзе рабіць ніякіх крокаў, якія перашкодзілі б правядзенню чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі», — сказаў Фясюк.

«IIHF — адна сям’я. Мы займаемся спортам, а спорт, як вядома, па-за палітыкай. Калі з адным з членаў нашай сям’і здараецца непаразуменне, то мы ўсе ўстаём на яго абарону. Не ведаю, якія палітычныя мэты пераследуюцца, але чэмпіянат свету 2014 года варты таго, каб прайсці ў Беларусі. Г

эта краіна зрабіла дастойную прэзентацыю, калі змагалася за права правесці турнір, пабудавала добрыя лядовыя палацы і развівае хакей», — дадаў ён.

Фясюк запэўніў, што ў тым выпадку, калі на майскім кангрэсе IIHF у парадак дня будзе ўключана пытанне аб пераносе ЧС-2014 з Беларусі, Расія выступіць супраць такой ініцыятывы.

«Мы заўсёды падтрымліваем добрыя адносіны з (хакейнай) федэрацыяй Беларусі, у нас гуляюць шмат хакеістаў з гэтай краіны. Мы былі ў свой час адзінай дзяржавай і ў выпадку неабходнасці абавязкова будзем падтрымліваць сваіх суседзяў», — зазначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?