Старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю (БТФ), змяніўшы ранейшага кіраўніка бізнэсмэна Уладзіміра Пефціева.

Пефціеў падаў заяву з просьбай вызваліць яго ад пасады кіраўніка БТФ у сувязі з тым

, што ён шмат знаходзіцца ў раз’ездах і не можа надаваць належнай увагі кіраўніцтву федэрацыяй, —
сказаў намеснік старшыні БТФ Сяргей Цяцерын. Гэтае пытанне разглядалася каля месяца. (…) Калі паступіла прапанова Аляксандр Шакуцін доўга думаў, разумеючы, што гэта нялёгкі груз, але ўзважыў усе «за» і «супраць» і адказаў згодай. Адзначу таксама, што гэтае пытанне ўзгаднялася з прэзідэнтам НАК Аляксандрам Лукашэнкам», — падкрэсліў Цяцерын.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?