Пасол Беларусі ў Літве і па сумяшчальніцтве ў Фінляндыі Уладзімір Дражын у канцы мінулага тыдня наведаў шэраг найбуйнейшых фінскіх кампаній «у мэтах наладжвання супрацоўніцтва і прыцягнення інвестыцый у Беларусь», паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Так, адбыліся сустрэчы беларускага дыпламата з кіраўніцтвам сусветна вядомай малочнай кампаніі «Валіа», канцэрна па праектаванні і вырабе электраправодкі «РКС Груп», фірмы «Вейка Лайн», якая спецыялізуецца на імпарце агародніннай прадукцыі.

Падчас знаходжання ў Фінляндыі Дражын узяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным дзесяцігоддзю арганізацыі таварыства «Фінляндыя — Беларусь».

26 красавіка Дражын прысутнічаў на традыцыйным прыёме для дыпламатычнага корпуса ад імя прэзідэнта Фінляндыі Саулі Ніініста, а 27 красавіка — на прыёме для дыпламатычнага корпуса ад імя міністра замежных спраў Фінляндыі Эркі Туаміоя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?