Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасць павышэння экспартных пошлін на растваральнікі да ўзроўню экспартных пошлін на бензін у рамках Мытнага cаюза.
Расійскі бок лічыць, што Беларусь, у апошні час павялічыўшы закупы расійскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў.
Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту.Такая схема прыводзіць да істотных страт расейскага бюджэту.
Расійскі бок таксама прапануе Беларусі правесці следства і высветліць, якія кампаніі займаліся экспартам бензіну пад выглядам растваральнікаў.
0
0
0
0
0
0