Журналіст збіраўся выехаць з краіны. Паводле папярэдніх звестак (на 14.20), у яго забіраюць апаратуру і носьбіты інфармацыі.

Амас Робертс — прадстаўнік аўстралійскага тэлеканала SBS, які меў афіцыйнцю акрэдытацыю пры беларускім МЗС і працаваў тут на працягу тыдня.

Пра інцыдэнт паведамілі беларускія калегі затрыманага, з якім ён скантактаваўся. Па іх звестках, праблемы з выездам узніклі ў журналіста на мытні. У яго з сабой тэлекамера, камп’ютар, карткі памяці і іншыя носьбіты інфармацыі.

Ва ўпраўленні аэрапорту па пытаннях уезду замежных грамадзян адказалі, што інфармацыяй не валодаюць, і накіравалі ў памежныя службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?