Міністэрства замежных справаў Расійскай Федэрацыі ў паведамленні, апублікаваным на сайце міністэрства, адзначае свабодны і адкрыты характар ​​парламенцкіх выбараў у Беларусі і шкадуе аб «асаблівым» меркаванні Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па гэтым пытанні.

«Маніторынг ажыццяўлялі шматлікія назіральнікі ад Расійскай Федэрацыі і розных міжнародных структур, у прыватнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Іх ацэнка палягае ў тым, што гэтыя выбары прайшлі свабодна, адкрыта, у спакойнай абстаноўцы, пры высокай яўцы выбаршчыкаў», — гаворыцца ў паведамленні.

«На жаль, як звычайна ў такіх выпадках, дысанансам прагучала „адмысловае“ меркаванне Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, у папярэдніх высновах якога зноў узяў верх загадзя палітызаваны падыход», — падкрэслівае расійскае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?