Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа за крадзеж па ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі Мінска, якая на гэты момант нідзе не працуе.

Як паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Марчанка,

раніцай 8 жніўня мінчанка, працуючы інспектарам службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму Нацыянальнага аэрапорта Мінск, падчас надгляду багажу ўчыніла два крадзяжы.
З чамадана 24-гадовай жыхаркі Мінска яна выкрала туалетную ваду, пудру і лак для валасоў, а з чамадана 23-гадовай жыхаркі Гомеля — туалетную ваду.
Прычынены ўрон ацэнены на суму больш за 740 тысяч рублёў.
Выкрадзенае канфіскавана.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?