З канцэпцыяй святлівай рэкламы на роварах Арцём і Кірыл трапілі ў «Логава цмокаў» — вядомае тэлешоу бізнэс-ідэй на канале «Бі-бі-сі», якое здымаюць раз на год і куды дасылаюць да 10 тыс. заявак.

Вясной 2012 года берасцейцы прадставілі журы праект рэкламнага агенцтва Old Bond. Суддзі вырашылі даць ідэі шанец. У выніку на развіццё праекта было атрымана 90 тыс. фунтаў стэрлінгаў (каля $150 тыс.).

«Да паказу праграмы ў эфіры, які праходзіў у мінулую нядзелю (7 кастрычніка), мы, паводле дамовы, не маглі пра гэта расказваць. А цяпер пачаліся першыя рэкламныя кампаніі», — растлумачыў Арцём Ставенка.

Тэхналогія святлівай веласіпеднай рэкламы простая: на спіцы колаў усталёўваюцца святлодыёдныя палоскі, і спецыяльная праграма кіруе імі. Пры бесперапынным кручэнні колы ператвараюцца ў табло, на якім ствараецца малюнак — як статычны, так і рухомы. На сайце праекта можна даведацца пра перавагі веларэкламы: ровар з вашай рэкламай можа ездзіць у любым пункце свету па зададзеным вамі маршруце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?