Галоўны трэнер футбольнай зборнай Грузіі Тэмуры Кецбая разлічвае на перамогу ў адборачным матчы чэмпіянату свету-2014 супраць каманды Беларусі.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 кастрычніка настаўнік гасцей заявіў, што матч будзе цяжкім. «Беларусь мацнейшая за Фінляндыю. Паражэнне 0:4 ад іспанцаў і адсутнасць набраных ачкоў яшчэ ні аб чым не гавораць.

У каманду вярнуўся Аляксандр Глеб, і гэта ўскладняе нашу задачу», — сказаў Кецбая.

Сустрэча сапернікаў у Тбілісі адбылася 7 верасня. Грузія атрымала перамогу з лікам 1:0.

Матч Беларусь — Грузія пройдзе 16 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак у 19.00.

У другім матчы групы I Іспанія прыме Францыю.

Становішча камандаў: Іспанія — 6 (2 матчы; розніца мячоў 5–0), Францыя — 6 (2; 4–1), Грузія — 4 (3; 2–2), Фінляндыя — 1 (2; 1–2), Беларусь — 0 (3; 1–8).

Якім будзе лік? Ці ідзяце Вы на футбол?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру