ДТЗ адбылося днём 16 лістапада на 22-м км трасы Мінск-Гомель паблізу вёскі Гузгалаўка Мінскага раёна.
Кіроўца Renault Espace падчас руху па аўтамагістралі ўбачыла прыпаркаваны на ўзбочыне грузавы аўтамабіль і, каб пазбегнуць сутыкнення з'ехала ў кювет, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся.
Маці і яе дзецям, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, была аказана неабходная медыцынская дапамога. Пасля гэтага яна з трыма дзецьмі была адпушчаная дахаты.
Дзяўчынка 2008 нараджэння з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені цяжкасці шпіталізавана ў дзіцячае нейрахірургічнае аддзяленне, яе стан здавальняючы.Пацярпелыя пражываюць у Мінску.
0
0
0
0
0
0