Адзін з заснавальнікаў кампаніі Dreamworks Дэвід Гэфан за 54 млн даляраў купіў пентхаус на Манхэтане. Як паведамляе Forbes, угода стала рэкорднай у Нью-Ёрку для кватэр у кааператыўных жылых комплексах (сoop), дзе ўладальнік набывае права пражывання, купляючы акцыі ці сяброўства ў кааператыве.

Плошча кватэры, якая займае два верхнія паверхі ў 18-павярховым будынку Parc Cinq на Пятай авеню, складае 1 115 квадратных метраў. У ёй сем спальняў, 11 ванных пакояў, тры кухні, бібліятэка, гуказапісвальная студыя, спартзала з саунай, памяшканні для прыслугі і сад на даху. У галоўнай спальні абсталяваныя кіназала, ёсць камін і два асобныя ванныя пакоі. Вокны пентхауса выходзяць на Цэнтральны Парк.

Прадаўцом апартаментаў выступіла кампазітар Дэніс Рыч. Першапачаткова яна планавала выручыць за нерухомасць 65 мільёнаў даляраў, аднак пасля пагадзілася знізіць цану кватэры.

Гэтая ўгода пабіла рэкорд мая 2012 года, калі мільярдэр Говард Маркс і яго жонка набылі дуплекс у кааператыўным будынку на Парк авеню за 52,5 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?