Навіны з Падняпроўя

 

Піць таньней, чым есьці

Віна на Магілёўшчыне сёлета сталі набываць аж на 30% больш, чым летась, малака і піва — на 20% больш. Затое на 18—25% менш прадалі кілбасаў і цукру, а рыбы — удвая менш.

 

Ёсьць яшчэ сіла

Сома-волата ў 1,5 мэтры вылавілі рыбакі з Бабруйску ў Чыгірынскім вадасховішчы. Важыла рыбіна 25 кг.

 

Перамога праваабаронцаў

Малую, але перамогу адзначаюць магілёўскія дэмакраты. Праваабаронцу Валадара Цурпанава затрымалі 17 кастрычніка пасля Мітынгу Свабоды, санкцыянаванага гарвыканкамам. Ідучы зь мітынгу, Валадар нёс плякат «Не палітычным рэпрэсіям!». Ён прайшоў так 2 кілямэтры вуліцамі, а тады яго затрымалі міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка Цэнтральнага РАУС маёрам Чумаковым і абвінавацілі ў правядзеньні шэсьця з плякатам. Але судзьдзя Ганна Тулянкова апраўдала яго, бо ў законе шэсьцем кваліфікуюць «дзеяньні групы асобаў». Міліцыянты так і не дабіліся растлумачыць судзьдзі, дзе там была група, калі йшоў адзін чалавек.

Сымон Глазштэйн


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0