ЖРЭА Партызанскага раёну Менску паведаміла тэбээмаўцам, што не працягне кантракту на арэнду офісу на вуліцы Румянцава, 13.

У ЖРЭА цьвердзяць, што памяшканьне патрэбна для дадатковага разьмяшчэньня службаў ЖЭСу №12. Тэрмін арэнды сканчаецца 4 сакавіка.

Алег Трусаў, старшыня ТБМ, зьвязвае рашэньне ЖРЭА з будучымі выбарамі ў парлямэнт: «Арганізацыя актывізавалася за апошнія месяцы. У нас актыўна зьбіраюцца складкі, чаго няма сёньня ні ў адной палітычнай партыі. Людзі сотнямі ўступаюць у ТБМ: у адных толькі Стоўпцах у нас 500 сяброў. Гэтая нашая актыўнасьць і ўстурбавала ўлады». Не адмаўляе Трусаў і «ліцэйскага сьледу»: ТБМ актыўна дапамагала гнаным коласаўцам. Але вызначальнай гэтую прычыну ён ня лічыць: «Вядома, сытуацыя зь Ліцэем паўплывала, але не яна стала вырашальнай». Як ня стаў вызначальным і ціск, які ТБМ аказвае на Канстытуцыйны Суд ды іншыя дзяржаўныя структуры, адстойваючы ў іх правы беларускай мовы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0