Алег Клімаў — галоўны рэдактар «Музыкальной газеты»

Як бы я ні ставіўся да «NRM» у розныя гады — ад абыякавасьці, пасьля таго як на абломках «Мроi» ўзьнік новы калектыў; праз іранічныя назіраньні за абагаўленьнем каманды падлеткамі з марудным разумовым разьвіцьцём; да захапленьня падрыхтоўкай і рэалізацыяй альбому «Try иarapachi» ды цяперашняга крытычнага рэалізму адносна апошніх навін з стану, — заўсёды ўсьведамляў, што «NRM» — Найвялікшы гурт у гісторыі беларускага року. Чаму? А ня ведаю, так выйшла, карма і зоры, Божанька прылашчыў. На ўзроўні падсьвядомасьці я перакананы ў гэтым 100-працэнтова, а канкрэтныя доказы ў чарговы раз прыводзіць лянота. Узгадаю толькі два.

Найлепшы рок-альбом з усяе нашай рок-спадчыны ў цэлым — «Try иarapachi». Перакананы, ён застанецца актуальным па-за кантэкстам любога часу, бо гэта — папросту Твор Мастацтва. І, акрамя таго (у канктэсьце), — сёньня гэта самая сумленная і чыстая работа з усіх магчымых чалавечых творчасьцяў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі. Найлепшая беларуская рок-песьня — «Паветраны шар»: ня трэба асаблівых музычных наваротаў, вар’яцкіх аранжыровак і супэрглыбокага тэксту, каб прыдумаць Нятленку.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0