Сярод знакавых выданьняў пэрыяду Адраджэньня 1990­х быў ілюстраваны часопіс «Беларуская мінуўшчына». Першы нумар зьявіўся ўвесну 1993 году. Апошні — у 1998 годзе. Гісторыю часопісу прыгадвае Ўсевалад Сьцебурака.

Мой бацька-лекар набываў «БМ» у шапіку ля вялейскае царквы і прыносіў дахаты, а потым, зачыніўшыся ў залі, пачынаў чытаць. Тата да гісторыі ставіўся сур’ёзна, і разам са мной ды малодшым братам вывучаў яе па бел-чырвона-белых падручніках. Днямі ён апантана рашаў віктарыны і крыжаванкі ў чарговым нумары. Разам з татам такой жа справай займаўся ягоны сябра па захапленьні гісторыяй, таксама лекар. Неяк ён стаў пераможцам віктарыны, і я адчуваў гонар, што ведаю такога дзядзьку.

Спачатку вокладку часопісу аздабляла «Пагоня», пасьля — Наваградзкі замак. Пры канцы 1994 году выданьне выходзіла аж 10-тысячным накладам. Беларусы прагнулі новых гістарычных ведаў.

Заснавальнікамі часопісу былі Камітэт па архівах і справаводзтве, Беларускі фонд славянскага пісьменства і славянскіх культур, Інстытут гісторыі АН РБ, Рада Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Першым рэдактарам быў Анатоль Андруховіч, з 1994 году — гісторык, рэдактар газэты «Згода» Леанід Лойка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0