У студзені ў Беларусі звычайна праходзяць розныя дзіцячыя ці рэгіянальныя спаборніцтвы. Гэтым разам адбыліся чэмпіянаты Менску сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 год, дзе перамаглі Алег Мядзьведзеў і Мікіта Кісель, Александрына Пракапук і Вольга Іванова. У Магілёве быў праведзены турнір з нормай кандыдата ў майстры. Першае месца заваявала 16-гадовая Жэня Савушкіна, якая, нягледзячы на юны ўзрост, уварвалася ў эліту жаночых шахмат.

Прайшоў таксама адбор на нечарговы зьезд Беларускай фэдэрацыі шахмат, якая налічвае пад 800 сяброў і складаецца пераважна са сталічнай і абласной суполак. Асобна існуюць абласныя фэдэрацыі ў Віцебску, Горадні, Берасьці, суполкі шахматыстаў-інвалідаў. Сярод апошніх найбольш вядомы «Шанец» на чале з харызматычным Ўладзіславам Дубком і ягоным намесьнікам, трохразовым алімпійскім чэмпіёнам у веславаньні Ўладзімерам Парфяновічам.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Вольф Рубінчык,

[email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0