3 сакавіка можа вырашыцца лёс маленькага сына беларускіх эмігрантаў, забранага амэрыканскімі паліцэйскімі.

Эміграцыя — заўжды трагедыя. Хтосьці дасьць ёй рады, а для іншых яна робіцца толькі першым зьвяном у ланцугу бядот. Так выйшла і ў Сьвятланы Міхель ды Зьмітра Траянкі, якія зьехалі ў ЗША ў студзені.

Можа, абрыдла Сьвятлане атрымліваць мізэрны заробак настаўніцы, муж палічыў, што працу аўтамэханіка па той бок Атлянтыкі ацэняць лепш, чым у Беларусі. А тут яшчэ дзіця на сьвет просіцца… Сын нарадзіўся ў Філадэльфіі, усяго празь некалькі дзён пасьля пералёту бацькоў праз акіян. Назвалі яго на англасаксонскі лад — Дэніэлам.

У суботу 19 лютага маладая сям’я выправілася на «шопінг» у гандлёвы цэнтар «Wal-Mart». Малое заснула ў дзіцячым сядзеньні ў машыне, таму бацькі, паводле іх слоў, вырашылі яго не чапаць, а самі пайшлі ў краму, нават не заглушыўшы рухавіка. Калі яны вярнуліся, вакол машыны ўжо стаялі паліцэйскія. Без цырымоній яны замкнулі на руках Сьвятланы і Зьмітра кайданкі ды адвезьлі ў турму. Малое забралі і аддалі ў прыёмную сям’ю.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0