Моладзевага актывіста з Салігорску Івана Шылу а 10:00 у пятніцу 6 ліпеня выклікаюць у гарадзкую пракуратуру.

Напярэдадні бацьку Івана Ўладзімеру Шылу патэлефанаваў сьледчы Аляксееў, які і паведаміў, што хлопец мусіць зьявіцца ў пракуратуру для азнаямленьня з матэрыяламі справы.

Іван Шыла кажа, што сьледчых ужо падпірае час, бо 10 ліпеня справу трэба альбо спыняць, альбо перадаваць у суд. Іван схіляецца да другога варыянту.

Нагадаем, што супраць Івана Шылы яшчэ ў траўні заведзена крымінальная справа па артыкуле 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Такая ж справа вісіць і на баранавіцкім актывісьце Яраславе Грышчэні.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0