БЕЛ Ł РУС

У Латвіі збіраюцца забараніць ездзіць у Беларусь дзяржаўным службоўцам

5.03.2025 / 18:09

Nashaniva.com

Адпаведны законапраект падрыхтавала камісія Сейма Латвіі па нацыянальнай бяспецы. Калі закон прымуць, то ён закране службоўцаў, якія маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы, адказваюць за бяспеку крытычнай інфраструктуры, а таксама супрацоўнікаў Мінабароны, МУС, Мінюста, Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй, падатковай і мытнай паліцыі і вайсковых аб'ектаў, піша Delfi.lt.

На мяжы Латвіі з Беларуссю. На тым беразе Дзвіны — беларуская Друя. Фота з сацсетак

Таксама забарона будзе тычыцца паездак у Расію, а таксама распаўсюджвацца на транзітныя паездкі.

Латвійскім чыноўнікам будзе дазволена наведваць Беларусь і Расію толькі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў або па гуманітарных меркаваннях пры ўмове атрымання дазволу на часовы выезд з Латвіі.

Парушэнне правіл будзе лічыцца падставай для спынення з супрацоўнікам працоўных адносін.

Чытайце таксама:

Латвія працягнула забарону на выдачу віз беларусам

Латвійскі парламент падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь

Сейм Латвіі падтрымаў забарону на куплю маёмасці грамадзянамі Беларусі

Спецслужбы Латвіі: уступленне Беларусі ў вайну супраць Украіны малаверагоднае

Каментары да артыкула