Грамадства

Спецслужбы Латвіі: уступленне Беларусі ў вайну супраць Украіны малаверагоднае

Латвійскае Бюро па абароне Канстытуцыі апублікавала штогадовую справаздачу. Адзін з раздзелаў дакумента прысвечаны Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

Бюро па абароне Канстытуцыі Латвіі лічыць малаверагодным уступленне Беларусі ў вайну супраць Украіны ў агляднай будучыні.

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы спецслужбы. Адзін з раздзелаў дакумента прысвечаны ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі. Бюро канстатуе ўстойлівасць рэжыму Лукашэнкі, якая дасягнутая за кошт масавых рэпрэсій, татальнай цэнзуры СМІ і зачысткі палітычнага поля.

Пры гэтым латвійскія спецслужбы адзначаюць узмацненне залежнасці Беларусі ад Расіі, у тым ліку праз паглыбленне інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы». Падтрымка Крамля з'яўляецца адным са стабілізацыйных фактараў для ўлады Лукашэнкі, адзначаецца ў справаздачы.

Нягледзячы на ўзмацненне залежнасці ад Масквы, Беларусь у найбліжэйшай будучыні не ўступіць у вайну супраць Украіны, лічаць у Бюро.

«Малаверагодна, што ў агляднай будучыні Беларусь непасрэдна ўмяшаецца ў вайну Расіі супраць Украіны, паколькі гэта можа сур'ёзна пагражаць унутранай стабільнасці краіны і пазіцыям Лукашэнкі. Асабліва ўлічваючы пераважнае ў грамадстве меркаванне супраць прамога вайсковага ўдзелу Беларусі ў канфлікце», — гаворыцца ў справаздачы.

Латвійскія спецслужбы прагназуюць, што Лукашэнка будзе шукаць спосабы выхаду з ізаляцыі і ўсталявання адносін з Захадам, каб стварыць супрацьвагу расійскаму ўплыву.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць