Свет11

Сейм Латвіі падтрымаў забарону на куплю маёмасці грамадзянамі Беларусі

20 лютага дэпутаты Сейма Латвіі ў першым чытанні падтрымалі законапраект «Закон аб абмежаванні пагрозлівых для нацыянальнай бяспекі здзелак», які прадугледжвае забарону набыцця нерухомасці ў Латвіі грамадзянамі Расіі і Беларусі або юрыдычнымі асобамі, што ім належаць, паведамляе Delfi.lv.

Мэта законапраекта — не дапусціць шкодных або небяспечных для нацыянальных інтарэсаў Латвіі дзеянняў, а таксама прадухіліць абыход уведзеных міжнародных санкцый.

Змены закрануць фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі і Расіі, а таксама юрыдычных утварэнняў, створаных у Расіі ці Беларусі, або чые сапраўдныя бенефіцыяры з'яўляюцца грамадзянамі гэтых краін.

Плануецца, што абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на асоб, якія атрымалі статус пастаяннага жыхара Еўрапейскага саюза або пастаянны дазвол на жыхарства ў Латвіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі законам аб іміграцыі.

Каментары1

  • Таір
    20.02.2025
    Грамадзяне Беларусі й не ўкладаліся ў латвійскую нерухомасьць, там збольшага заможныя расейцы дзярбанілі Юрмалу, Балтэзэрс, Саўлкрасты, Старую Рыгу. Яны нават забудовай займаліся й дарылі будынкі, як напрыклад Сафін сваёй пляменьніцы Алсу пабудаваў будынак на рагу Элізабэтэс і К.Валдэмара...

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN2

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць