Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі
Сярод вызваленых 13 снежня з беларускіх калоній палітвязняў ёсць прынамсі некалькі асоб, якія з'яўляюцца грамадзянамі іншых краін.
Марыя Батальёнак
На свабодзе грамадзянка Літвы беларускага паходжання Марыя Батальёнак. Ёй прысудзілі 4 гады за датычнасць да праекта «Гарадскі агарод Марыс Мар».
Раман Галуза
Таксама сярод вызваленых Раман Галуза. Гэта грамадзянін Польшчы, асуджаны за «здраду дзяржаве».
Вызвалены і Аляксандр Сырыца, баскетбольны суддзя і грамадзянін Аўстраліі беларускага паходжання.
Аляксандр Сырыца
На свабодзе і грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка. Ёй прысудзілі 7 гадоў за «агентурную дзейнасць».
Ала Сакаленка
Вызвалены грамадзін Японіі Наканісі Масатосі — блогер, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў шпіянажы. Ён працаваў выкладчыкам у ГДУ імя Скарыны.
На свабодзе таксама грамадзянка ЗША Наталі Бельская.
Адпусцілі Іллю Князева. Гэта 44‑гадовы мінчук, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах. Ён грамадзянін Беларусі і Вялікабрытаніі.
Сярод палітвязняў, вызваленых 13 снежня, ёсць і прозвішча Вячаслава Папшо, вядомага пад блогерскай мянушкай «Жыве». Папшо — грамадзянін Літвы, але цікавіўся беларускім парадкам дня.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў