Грамадства99

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіўся за кратамі з 14 ліпеня 2021 года. Яго асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. 

Алесь Бяляцкі ўвайшоў у групу з палітвязняў, якія былі вызвалены 13 снежня.

Старшыню найбуйнейшай праваабарончай арганізацыі Беларусі затрымалі 14 ліпеня 2021 года. У той дзень сілавікі прыйшлі з ператрусамі не толькі да яго дадому і ў офіс «Вясны», але і да дзясяткаў іншых актывістаў грамадзянскай супольнасці па ўсёй краіне.

Суд па «справе Вясны» пачаўся толькі ў пачатку 2023 года. Разам з Бяляцкім судзілі яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча. Яшчэ аднаго фігуранта, Змітра Салаўёва, судзілі завочна, бо ён знаходзіўся за мяжой. 

Па версіі абвінавачвання, праваабаронцы ўвозілі ў Беларусь грошы для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій і аплаты адвакатаў.

Фота: БелТА

3 сакавіка 2023‑га праваабаронца быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі па частцы 4 артыкула 228 КК (кантрабанда арганізаванай групай) і частцы 2 артыкула 342 КК (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пакаранне Алесь адбываў у калоніі №9 у Горках, якая вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання. Летам 2025‑га Алесю зрабілі аперацыю на нагах у турэмным шпіталі ў Калядзічах.

На волі яго чакалі жонка Наталля Пінчук і сын Адам.

Алесь Бяляцкі нарадзіўся ў пасёлку Вяртсіля (Карэлія, Расія) 25 верасня 1962 года. Пазней сям’я вярнулася ў Беларусь, у Светлагорск. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Яшчэ ў студэнцкія гады Алесь браў удзел у моладзевым нацыянальна-дэмакратычным руху. А падчас навучання ў аспірантуры Інстытута літаратуры Акадэміі навук БССР у 1986—1989 гадах быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», стаў сябрам арганізацыйнага камітэта грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт. Бяляцкі быў і сярод арганізатараў першых афіцыйных у БССР мітынгаў, у тым ліку славутага на Дзяды ў 1988 годзе.

Пасля заканчэння аспірантуры працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музея гісторыі беларускай літаратуры, затым у 1989 годзе стаў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. На гэтай пасадзе ён працаваў да жніўня 1998 года.

У 1996 годзе Алесь стварыў Праваабарончы цэнтр «Вясна» (першапачаткова «Вясна-96»). На той момант арганізацыя паўстала ў адказ на масавыя затрыманні ўдзельнікаў вулічных акцый. Фактычна, Бяляцкі стаў адным з заснавальнікаў сучаснага праваабарончага руху ў Беларусі.

Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2003 года за ўдзел у назіранні падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Грамадскае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр «Вясна»» было пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі і з таго часу працуе без рэгістрацыі.

Алесь Бяляцкі неаднаразова падвяргаўся пераследу з боку ўладаў. Першы раз ён быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года па справе аб «ухіленні ад выплаты падаткаў». Тады падставай для крымінальнай справы сталі звесткі пра замежныя банкаўскія рахункі, на якія паступалі сродкі для праваабарончай дзейнасці.

У лістападзе 2011‑га яго асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Пакаранне праваабаронца адбываў у бабруйскай калоніі, дзе працаваў у швейным цэху.

Ён выйшаў на волю па амністыі ў чэрвені 2014 года, правёўшы за кратамі амаль тры гады.

Першыя гадзіны на волі ў 2014 годзе

Другі раз Алесь Бяляцкі патрапіў за краты 14 ліпеня 2021-га. У 2022 годзе, знаходзячыся ў зняволенні і чакаючы суда, праваабаронца атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Каментары9

  • БНФ Адраджэнне
    13.12.2025
    Вы не напісалі, але Бяляцкі быў сябрам арганізацыйнага камітэту грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт.
  • розніца
    13.12.2025
    Алесь Бяляцкі гэта свядомы беларуса. У яго зусім іншае стаўленне да беларускай культуры і расейскай пагрозы чым у дзеячаў новай апазіцыі, асабліва бабарыканцаў.
  • без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі
    13.12.2025
    мару каб Алесь пачаў пісаць кнігі , чытаць лекцыі. Няхай моладзь за правы чалавека ў РБ сядзіць. Ты Алесь патрэбны нам як Выкладчык, а не жаўнер. Твой Нобелеўскі тэкст ужо ў гістарычных кніжках, так, без нацыяналізму не будзе ў нас дэмакратыі

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць