БЕЛ Ł РУС

Бабарыка: Акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце

15.12.2025 / 17:10

Nashaniva.com

Каманда Віктара Бабарыкі паведаміла, што гаварылі ён сам і Марыя Калеснікава на анлайн-сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 15 снежня.

Злева направа: Уладзімір Лабковіч, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Марына Золатава, Віктар Бабарыка, Аляксандр Фядута

Як сцвярджаецца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі, падчас сустрэчы:

«Марыя Калеснікава падкрэсліла, што цалкам падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за свабоду і суверэнітэт, і адзначыла, што яе сэрца — з народам Украіны.

Уладзімір Зяленскі

Віктар Бабарыка, у сваю чаргу, заявіў, што акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы і грубыя парушэнні міжнароднага права абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце.

З ягоных слоў, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра капрыз абмежаванай колькасці людзей, надзеленых уладай, што хочуць яе ўтрымаць любой цаной, наступствы якой руйнуюць давер паміж нашымі краінамі і наносяць шкоду бяспецы ўсяго рэгіёну».

Акрамя Бабарыкі і Калеснікавай, у сустрэчы бралі ўдзел іншыя вызваленыя 13 снежня палітвязні: юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч, адвакат Максім Знак, былая галоўная рэдактара партала Tut.by Марына Золатава і літаратуразнаўца ды палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

Чытайце таксама:

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Бабарыка і Калеснікава пагаварылі з Інгай Ругінене і заклікалі Літву «далучыцца да дыпламатычных намаганняў ЗША» і «не прапусціць акно магчымасцей»

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі

Каментары да артыкула