ЗША на перамовах у Берліне патрабуюць аддаць Расіі ўвесь Данбас
Падчас перамоў у Берліне прадстаўнікі ЗША зноў запатрабавалі ад Украіны адмовіцца ад усяго Данбаса. Пра гэта паведаміла The Guardian.
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Markus Schreiber
Са слоў крыніцы выдання, спецпасланнікі ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер настойвалі, што Расія хоча атрымаць гэты рэгіён, і Вашынгтон патрабуе ад Кіева адступіць. Аднак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмовіўся выводзіць украінскія войскі з той часткі Данбаса, якую Расіі так і не ўдалося захапіць.
Перамовы доўжыліся больш за пяць гадзін. Як паведамляе выданне Bloomberg, Зяленскі неаднаразова адхіляў амерыканскія патрабаванні і настойваў на спыненні агню па цяперашняй лініі фронту.
Паводле ацэнак Амерыканскага інстытута вывучэння вайны (ISW), Расія кантралюе амаль усю Луганскую вобласць і каля 80% Данецкай вобласці, якія ўваходзяць у склад Данбаса. Пры гэтым большасць украінцаў — амаль 75% — выступаюць супраць перадачы Данбаса, што засведчыла апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі.
Чытайце таксама:
Украінцаў спыталі, як яны адносяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса
Зяленскі распавёў пра несправядлівыя патрабаванні ЗША і Расіі
Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне
Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса