Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову
Падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік РФ Васіль Нябензя заявіў, што Расія даб'ецца мэты «СВА» ў любым выпадку. Украінскі прадстаўнік Андрэй Мельнік яму адказаў.

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя заявіў, што Расія разлічвае на дыпламатыю ў дасягненні сваіх мэтаў ва Украіне, аднак гэтаму сцэнару перашкаджаюць «еўрапейскія ястрабы».
Russia still wants Ukraine to capitulate. So here is my message to Moscow at this UN Security Council meeting: «Дырку от бублика получите, а не Украину!”
All you’ll get is just an empty hole of a bagel pic.twitter.com/gS7EmajYF7
— Думаю, сёння ні ў каго ўжо няма сумненняў у тым, што Расія даб'ецца мэты «СВА» ў любым выпадку. Пытанне толькі ў тым, ці адбудзецца гэта ваенным ці дыпламатычным шляхам, — заявіў ён падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН.
Украінскі пастаянны прадстаўнік Андрэй Мельнік, каментуючы магчымыя планы, якія прадугледжваюць вывад украінскіх войскаў з Данбаса, перайшоў у адказе на расійскую мову:
«Мы не на калядным кірмашы. Мы не на сумна вядомым Чаркізаўскім рынку. Расія хоча, каб Украіна капітулявала. Але вось мой адказ: дзірку ад абаранка атрымаеце, а не Украіну!»
Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, якое адбылося 9 снежня, было прысвечана ўзмацненню абстрэлаў грамадзянскага насельніцтва і інфраструктуры Украіны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Шэраговыя ні збеглі стаялі у чэргах па зброю ні беглі ад мабілізацыі ...
Пытання у іх былі есць і будут ..і да як тутака каментуют " манакскіх венскіх" і да тых якія " забраніравалісь" за $€ і да тых якія "прытулялі" ці "міндічілі "цукерманілі " пад час Вайны ..і я ім нізайдросшчу
20- 25 % гэта вялікі адсотак рашучых і здольных бараніць Радзіму..
Самі паміж сабой высвятляць