БЕЛ Ł РУС

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай

17.12.2025 / 21:6

Nashaniva.com

Прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі, намеснік яго кіраўніцы Павел Латушка і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская звярнуліся да беларусаў з нагоды хуткага прыбыцця вызваленых палітвязняў у Варшаву.

Аўтобусы, якімі вязуць палітвязняў. Фота Дзяніса Кучынскага

Паведамляецца, што вызваленыя рэжымам Лукашэнкі 13 снежня і дэпартаваныя ва Украіну палітвязні прыбудуць у Варшаву ў Цэнтр беларускай салідарнасці па адрасе: Oleandrów 6, 00‑636 Warszawa.

Дакладны час прыбыцця абяцаюць паведаміць адразу пасля таго, як адбудзецца перасячэнне ўкраінска-польскай мяжы. 

Папярэдне прыбыццё ў Варшаву чакаецца ўначы ці нават раніцай наступнага дня.

«Мы звяртаемся да беларусаў і беларусак, да журналістаў і да ўсёй грамадскасці з просьбай быць уважлівымі і асцярожнымі. Важна памятаць, што не для ўсіх сёння свята: побач застаюцца сем’і, чые родныя ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі.

Людзям, якія выходзяць на волю, патрэбны час на аднаўленне, прастора без ціску і павага да асабістых межаў. Кожны з іх мае права сам вызначаць, калі і як гаварыць пра перажытае.

Наша агульная адказнасць — сустракаць вызваленых з падтрымкай і чалавечай годнасцю», — адзначаюць Латушка і Зазулінская.

Чытайце таксама:

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Каментары да артыкула