Грамадства173173

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

«Гэта найскладанейшае пытанне, я не гатовы адказаць».

Віктар Бабарыка. Фота: Lookby.media

Украінскі блогер Уладзімір Золкін апублікаваў інтэрв'ю з Віктарам Бабарыкам, запісанае пасля прэс-канферэнцыі беларускіх палітвязняў у Чарнігаве.

Інтэрв'ю з Бабарыкам было зроблена на наступны дзень пасля вызвалення і дэпартацыі ва Украіну. Да гэтага былы банкір пяць гадоў правёў за кратамі, апошнія гады — у рэжыме інкамунікада. За кратамі застаецца сын Бабарыкі Эдуард, якога затрымлівалі разам з бацькам.

Уладзімір Золкін вядзе праект «Шукай сваіх», дзе задае пытанні ваеннапалонным расейцам. Размова з Бабарыкам праходзіла ў даволі жорсткім фармаце.

Адно з пытанняў тычылася таго, чый усё ж Крым. Вось што адказаў Бабарыка:

— Гэта наогул найскладанейшае пытанне, бо, калі вяртацца да гісторыі, там такая ўвогуле цемра, што на гэтае пытанне я таксама не гатовы адказаць адназначна, бо мой адказ, здаецца, яшчэ 2020‑га года… І мяне за яго раскрытыкавалі, за няведанне гісторыі, таму я замоўк і сказаў: не ведаю. (смяецца).

— Якая гісторыя? Вы прызнаеце распад СССР і суверэнныя межы пэўных краін?

— Стоп, стоп, стоп. Вы тады вельмі правільна пачынаеце гісторыю «чый Крым?». Я ж пачаў яе значна раней, бо Крым існаваў да Савецкага Саюза. Дык з якога моманту мы кажам пра тое, чый Крым? Калі мы гаворым з моманту распаду Савецкага Саюза…

— Мы гаворым з 1991‑га года. Былі ўзаемна — я падкрэслю — узаемна прызнаныя межы, і так да сёння.

— І, здаецца, нехта з украінцаў вельмі дакладна гэта сказаў: ёсць пэўныя юрыдычныя моманты, ёсць гістарычныя моманты. Так і тут. «Чый Крым» распадаецца на некалькі такіх складнікаў. Таму, на жаль… З юрыдычнага пункту гледжання Крым — калі не адменены дамовы, якімі гэта далучэнне афармлялася і ўзгаднялася…

— Расія ўвайшла і анэксавала Крым узброеным шляхам, і вы гэта павінны ведаць. Бо тады яшчэ не былі ў ізаляцыі.

— Не быў у ізаляцыі (смяецца). Але ў дэталях я таксама буду ўхіляцца ад прамога адказу, бо, зноў жа, калі я скажу пра рэферэндум, мне скажуць пра яго неюрыдычнасць, пра несапраўднасць гэтага рэферэндуму.

— Вы дзе-небудзь бачылі рэферэндум, праведзены пад руляй аўтамата?

— Гэта якраз тая тэма, пра якую я і кажу. На многія пытанні я паспрабую ўхіліцца ад адказу наступным чынам. Каментаваць узаемаадносіны суседзяў вельмі складана. Таму…

— У вас і ў гэтым пытанні няма прыхільнасці? У гэтым пытанні вы не займаеце ніякі бок?

— Так, так.

— «У іх там нешта здарылася — і здарылася»?

— Я не гатовы каментаваць гэта ў публічнай прасторы. Давайце зробім гэта так.

— Скажыце, калі ласка, можаце як-небудзь неканкрэтна, ненаўпрост адказаць? На вас хтосьці цісне? Вы адчуваеце, што…

— Гэта мая ўнутраная пазіцыя: немэтазгодна цяпер адказваць на гэтае пытанне наўпрост. Вось так.

***

Золкіну 44 гады. Ён юрыст па адукацыі. Быў асуджаны на 14 гадоў за наўмыснае забойства. Золкін не прызнаў віну, спрабаваў давесці, што гэта была звычайная бойка, якая скончылася няўдалым падзеннем ахвяры. Пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення стаў блогерам. Золкін здабыў папулярнасць дзякуючы свайму каналу, на якім публікуе інтэрв’ю з расійскімі ваеннапалоннымі. Ён размаўляе з людзьмі, а пасля тэлефануе іх сваякам у Расію і пытаецца, чаму яны адправілі свайго блізкага забіваць украінцаў. Гэтыя відэа набіраюць мільёны праглядаў.

Каментары173

  • Киммериец
    16.12.2025
    "Невероятный реал политик"!
  • барадзед
    16.12.2025
    як золкін сказаў - трэба проста забыць пра такіх людзей
    іх больш не існуе
  • Абое-рабое
    16.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць