БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі

17.12.2025 / 22:42

Nashaniva.com

Блогер Дзяніс Блішч заўважыў, што ў Мінску ў абанентаў мабільнай сувязі ў іх тэлефонах раптам загарэліся значкі 5G, якія сведчаць пра з'яўленне новага пакалення сувязі. Сігнал 5G ужо зафіксаваны на вуліцы Брыкета, а таксама ў «Мінск-Свеце» і ў раёне вуліц Кальварыйскай і Клары Цэткін.

Як піша Blizko.by, зоны 5G заўважаныя ва ўсіх трох аператараў мабільнай сувязі (А1, МТС, Life), карыстальнікі пачалі выкладваць скрыншоты сваіх тэлефонаў з замерам хуткасці. Хуткасці гэтыя, трэба сказаць, месцамі не надта адрозніваюцца ад тых, якія могуць выдаваць сеткі папярэдняга пакалення — 4G.

Дзяніс Блішч нагадаў, што ў лістападзе на канферэнцыі A1 TechDay 2025 першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач расказаў: магчыма, ужо сёлета з'явяцца доследныя зоны 5G.

Чытайце таксама:

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС

Лукашэнка ўжо не першы раз загадаў выпусціць беларускі мабільнік. А чым скончыліся папярэднія спробы?

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?

Каментары да артыкула