БЕЛ Ł РУС

Малітву за памерлага Мікіту Мелказёрава правядуць і ў Варшаве

22.12.2025 / 17:57

Nashaniva.com

За спачылага папулярнага блогера Мікіту Мелказёрава, які нечакана памёр ва ўзросце 37 гадоў у ноч з 20 на 21 снежня, правядуць памінальнае набажэнства ў Варшаве. 

Набажэнства адбудзецца 22 снежня ў 18:00 па варшаўскім часе (20:00 па Мінску) у дольным касцёле святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.

Раней паведамлялася, што аналагічная паніхіда адбудзецца ў Вільні па адрасе Bokšto, 4 у 19:00 па літоўскім часе (па Мінску 20:00, па Варшаве 18:00). Таксама будзе трансляцыя гэтай паніхіды на ютуб-канале беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Чытайце таксама:

Больш за 2500 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»

У Вільні 22 снежня пройдзе паніхіда па блогеру Мікіце Мелказёраве

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю

Апошні допіс Мікіты Мелказёрава

«Нячасты прыклад таго, як прыйсці да беларушчыны ў дарослым веку». Беларусы згадваюць Мікіту Мелказёрава

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Каментары да артыкула